“Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

Внимание! С 07.11.2019 изменяются реквизиты Архитектурно-строительного колледжа в составе Белорусско-Российского университета. (в том числе для ЕРИП)

Новые реквизиты: 

УНП: 100325912, BIC: AKBBBY2X

Творчы праект з такой назвай прэзентаваны ў нашай навучальнай установе ў рамках тыдня цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Прадстаўляе ён выставу творчых работ навучэнцаў і выкладчыкаў. Якая яна для нас, наша родная Беларусь? Самабытная і сучасная, музычная і тэатральная, літаратурная і турыстычная, спартыўная і высокатэхналагічная. Яна розная, наша краіна!

Яе трэба ведаць, вывучаць, каб любіць і ганарыцца, бо ганарыцца сапраўды ёсць чым. Гіганты машынабудавання і дасягненні беларускай сельскагаспадарчай вытворчасці, айчынная літаратура і музыка, прыродная энергія і самабытная архітэктура, спартыўныя поспехі і гераічнае мінулае… І, канешне, людзі, якія ствараюць яе, нашу родную краіну.

У час адкрыцця выставы была праведзена акцыя “Пажаданні для Беларусі”. Усе жадаючыя напісалі шчырыя словы роднай Беларусі – пажаданні росквіту і стабільнасці, міру і спакою.

Сэрца невыпадкова з’яўляецца своеасаблівым сімвалам праекта, бо думкі і клопат пра Беларусь, шматфарбную, шматаблічную, жывуць у сэрцы кожнага з нас!

Выкладчыкі Шабліцкая Н. В. і Верамеева В. У.

24.10.2019