Смехам багата хата Кандрата

с 16.01.2019 Архитектурно-строительный колледж в составе государственного учреждения высшего профессионального образования «Белорусско-Российский университет» переименован в Архитектурно-строительный колледж в составе межгосударственного образовательного учреждения высшего образования «Белорусско-Российский университет» на основании приказа Министерства образования Республики Беларусь от 29.12.2018 №932

Пад такой назвай у архітэктурна-будаўнічым каледжы 28 красавіка прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка-сатырыка, празаіка, драматурга, крытыка, вучонага і грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Да свята падрыхтаваны дзве выставы: выстава малюнкаў навучэнцаў да баек Крапівы і бібліятэчная выстава “Юбілей пісьменніка”.

Вядучымі і актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляліся навучэнцы груп 1А і 1С2. У іх выкананні прагучалі байкі, сатырычныя вершы, пастаўлены інсцэніроўкі па матывах баек “Дзед і баба” і “Ганарысты парсюк”. Цікавасць і нават складанасць выклікалі загадкі з кнігі “Загадкі дзеда Кандрата”, адгадванне і тлумачэнне выслоўяў з баек пісьменніка. Апошнім акордам стала выкананне песні “Фрыцавы трафеі” пад акампанемент акардэона. Свята ўдалося. Усе прысутныя пераканаліся ў актуальнасці твораў Кандрата Крапівы і ў наш час. Ранішняе мерапрыемства стварыла добры зарад бадзёрасці на ўвесь працоўны дзень.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.
і загадчыца бібліятэкі Антоненка А.Р.